Галоўная
БЕЛАРУСКАЯ ХРЫСЦІЯНСКА-ДЭМАКРАТЫЧНАЯ ЗЛУЧНАСЬЦЬ
Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасьць (БХДЗ) — палітычная партыя парламенцкага тыпу, якая аб'ядноўвае на добраахвотных пачатках грамадзян Беларусі для ажыццяўлення сваіх праграмных мэт і задач, заснаваных на агульначалавечых каштоўнасцях і ідэалах хрысціянскай дэмакратыі.
БХДЗ выяўляе інтарэсы ўсіх людзей Беларусі, дзейнічае на тэрыторыі Беларусі паводле з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законам Рэспублікі Беларусь «Аб палітычных партыях» і з іншымі актамі дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь і сваім Статутам. Можа прымаць удзел ва ўсіх сферах палітычнага, эканамічнага, сацыяльнага і культурнага жыцця.
БХДЗ з'яўляецца незалежнай самастойнай хрысціянска-дэмакратычнай партыяй і ў сваёй дзейнасці ў грамадска-палітычным жыцці кіруецца маральна-этычнымі прынцыпамі і нормамі хрысціянскай дэмакратыі.
БХДЗ можа падтрымліваць сувязі з палітычнымі партыямі, міжнароднымі і іншымі арганізацыямі іншых дзяржаў.
БХДЗ можа супрацоўнічаць у асобных кірунках сваёй дзейнасці на аснове дамоў з рэлігійнымі, грамадскімі і палітычнымі арганізацыямі Беларусі.
Усе арганізацыйныя фармаванні БХДЗ (камітэты, камісіі і г. д.) супрацоўнічаюць з іншымі арганізацыямі толькі ад імя БХДЗ.
БХДЗ і яе арганізацыйныя структуры з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі і існуюць на самастойным балансе, маюць свае пячаткі, штампы, рахункі ў банках.
БХДЗ мае сваю сімволіку і атрыбутыку. Сімволікай БХДЗ з'яўляецца сцяг, вымпел і эмблема «Благаслаўленне», іх узоры сцвярджаюцца на рэспубліканскай канферэнцыі. Сцяг і вымпел рэгіструюцца ва ўсталяваным законам парадку.
БХДЗ была зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 16 снежня 1991 года. Кіруючы орган Праўленне. Старшыня БХДЗ Пятро Сілка.